г. Минск, ул. Комсомольская, 8
Мы работаем: пн-сб: с 11.00 до 19.00. вс: выходной.

Раздзялоўская Ядвiга Iосiфаўна "Нацюрморт" №1428

Артикул: 1428

Раздзялоўская Ядвiга Iосiфаўна (1902-1992). "Нацюрморт". Размеры 62×49 см с родной рамкой.

Цена: 650 BYN

Описание товара

Ядвіга Іосіфаўна Раздзяло́ўская (дзявоцкае прозвішча Лясе́ўскаяпольск.Jadwiga Lesiewska-Rozdziałowska1 сакавіка 1902, г. Бяла-ПадляскаПольшча — 26 жніўня 1992) — беларускі жывапісецЗаслужаны дзеяч культуры Польшчы(1982).

Нарадзілася ў г. Бяла-Падляска. Дзяцінства і юнацтва правяла ў Замосці. У 1922 годзе скончыла ў мясцовую гімназію.

Скончыла ў 1939 годзе Варшаўскую мастацкую школу. У час вайны знаходзілася на радзіме мужа, засталася ў Беларусі. З 1948 г. член Беларускага саюза мастакоў.

У 19591977 гадах выкладала ў студыі выяўленчага мастацтва ў г. Маладзечна Мінскай вобласці. Прымала ўдзел у выстаўках у РумынііФінляндыі.

Творчасці ўласцівы гарманічнасць каларыту, дакладнасць мастацкага вобразалірычнасць. Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Немцы адступаюць» (1946), «У рабства» (1947), «Дом-музей П. І. Чайкоўскага ў Кліне» (1951), «Раніца» (1956), «Адам Міцкевіч і Марыля Верашчака ў Туганавічах» (1965); партрэтаў «Дзяўчынка ў ружовым» (1956), «Маладая балерына» (1960), «Цыганка з дзіцем» (1968), «Мастак Б.Шахназараў» (1981); пейзажаў «Масток» (1956), «Від на аул Кубачы» (1963), «Нясвіж. Вясна ў парку» (1975), «Вясна ў лесе» (1982); нацюрмортаў «Кветкі і фрукты», «Вясновы нацюрморт» (абодва 1963), «Чаромха» (1966), «Белая акацыя», «Нацюрморт з вінаградам», «Мальвы» (усе 1976), «Нацюрморт з рабінаю» (1980), «Вязынка», «Рэквіем», «Родныя кветкі» (усе 1982), «Сказ беларускага лесу» (1984) і інш. Працавала таксама ў графіцы.

Остались вопросы?

Напишите нам и мы обязательно вам ответим!